ГУБАЗіК зладзіў хапун у Баранавічах. Сярод затрыманых — правабаронца
Дэталяў здарэння вядома няшмат.
10.11.2023 / 14:22
Аляксандр Вайцешык. Фота: ПЦ «Вясна»
Пра хапун у Баранавічах паведаміў Юрый Казакевіч. Сярод затрыманых — праваабаронца і былы юрыст прафсаюза РЭП Аляксандр Вайцешык. У яго прайшоў ператрус.
Казакевіч са спасылкай на мясцовых жыхароў паведамляе, што «затрымалі яшчэ 10-11 чалавек».
Ад праваабаронцаў вядома, што працаваў брэсцкі ГУБАЗіК.
Чытайце яшчэ:
Работнікам «Нафтана», затрыманым падчас «хапуну» 17 кастрычніка, прызначылі арышты
Мужа палітзняволенай Віталіі Бандарэнкі затрымалі адразу пасля спаткання з жонкай