У Нямеччыне ў лагеры для бежанцаў памёр 48-гадовы беларус
48-гадовы Віктар Алексіевіч раптоўна памёр у лагеры для бежанцаў у Цырндорфе. Пра гэта гомельскім праваабаронцам распавёў былы сусед памерлага па пакоі.
10.11.2023 / 18:28
Лагер для бежанцаў у Цырндорфе. Фота: «Люстэрка»
Што стала прычынай смерці — невядома. Па словах крыніцы, Віктар быў ураджэнцам Гомельшчыны.