Чарговыя затрыманні на Гродзеншчыне — гэтым разам у Навагрудку

Навагрудская раённая газета «Новае жыццё» ў сваіх сацсетках адсправаздачылася аб новых палітычных затрыманнях — сілавікі затрымалі шэраг супрацоўнікаў ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры».

11.11.2023 / 14:44

Прапагандысты пішуць, што затрыманыя «так і не зразумелі, што добра, а што дрэнна» і што яны будуць прыцягнуты да адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Учора паведамлялася пра затрыманні ў гарадскім пасёлку Мір і ў горадзе Ваўкавыску, сёння раніцай стала вядома пра затрыманні ў Шчучыне, піша «Вясна».

Nashaniva.com