Германія вырашыла падвоіць ваенную дапамогу Украіне
Першапачаткова Мінфін Германіі заклаў у бюджэт на 2024 год 4 млрд еўра на вайсковую дапамогу Украіне. Аднак усе яны ўжо зарэзерваваныя пад абяцаныя праекты. На новыя пакеты дапамогі ў Мінабароны ФРГ засталося толькі 120 млн еўра. Таму вайскоўцы прасілі выдзеліць ім дадаткова 5 млрд еўра, піша выданне BILD.
11.11.2023 / 18:12
Фота: AP / Photo Libkos
Паводле звестак крыніц выдання ў Мінабароны ФРГ, на гэтым тыдні ўрад Нямеччыны пастанавіў, што вайсковы бюджэт павялічаць на 4 млрд еўра. Акрамя таго, у Мінабароны ёсць яшчэ 2 млрд еўра, якія можна выдаткаваць у якасці так званых сродкаў на выкананне доўгатэрміновых абаронных кантрактаў.
На наступным тыдні бюджэтны камітэт Бундэстага афіцыйна прыме рашэнне аб змене дзяржбюджэту. Для Кіева гэта азначае больш зброі і боепрыпасаў у абарончай вайне супраць Расіі.