Новы выпуск «ЧынЧынЧэнэл» рэкламавалі на плошчы Таймс Сквер у Нью-Ёрку

На YouTube-канале «ЧынЧынЧэнэл» выйшла другая частка парадыйнага сатырычнага трэвэл-фільма «ЧынЧыны бяруць Берлін». Два дні рэклама новага выпуску паказвалася на адным з галоўных экранаў Нью-Ёрка.

11.11.2023 / 18:35

Рэклама на Таймс Сквер сапраўдная, а вось жартаўліва абыграць рэакцыі амерыканцаў выклікаліся беларускія студэнты.

У другой частцы трэвэл-муві «ЧынЧыны бяруць Берлін» Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч настаўляюць нямецкую моладзь на праўдзівы шлях, вяртаюць іх у школу і запаляюць юныя берлінскія сэрцы перспектывай навучання ў Інстытуце дружбы народаў. Таксама беларускія чыноўнікі з інспекцыяй наведваюць БДСМ-клуб, дзе нечакана знаходзяць шмат агульнага з дзяржаўнай ідэалогіяй.

Праз камедыйную форму прапануюць асэнсаваць сучасныя палітычныя і сацыяльныя рэаліі.

Nashaniva.com