Расійскія інфармагенцтвы апублікавалі навіну аб перагрупоўцы войскаў у Дняпры, але адразу анулявалі яе

Спачатку расійскія інфармагенцтвы апублікавалі заяву Мінабароны Расіі, што камандаванне групіроўкі «Дняпро» прыняло рашэнне аб перагрупоўцы і заняцці «больш выгадных пазіцыі» на ўсход ад Дняпра. Але хутка анулявалі паведамленне. 

13.11.2023 / 11:14

Ацаніўшы сітуацыю, якая склалася, камандаванне групоўкі « Днепр» вырашыла перакінуць войскі на больш выгадныя пазіцыі на ўсход ад Дняпра, паведамляла Мінабароны Расіі.

Пасля перагрупоўкі «Днепр «вызваліць частку сіл, якія будуць задзейнічаны для наступу на іншых кірунках, гаварылася ў заяве паводле РИА Ноовости. 

Гаворка ішла пра Херсонскую вобласць, з якой расійская армія была вымушана адступіць на левы бераг Дняпра.

У апошнія дні з'явіліся паведамленні, што ўкраінскія вайскоўцы спрабуюць замацавацца на новых пазіцыях на левым беразе ракі.

Але пазней інфармагенцтвы зняпраўдзілі навіны пра «перагрупоўку». 

Nashaniva.com