Міністрам замежных спраў Брытаніі прызначылі экс-прэм'ера
Дэвід Кэмеран кіраваў урадам Брытаніі шэсць гадоў і падаў у адстаўку пасля «Брэксіту».
13.11.2023 / 13:28
Дэвід Кэмеран. Фота: Alberto Pezzali / AP
Прэм'ер Брытаніі Рышы Сунак абвясціў пра прызначэнне былога прэм'ер-міністра краіны на пасаду міністра замежных спраў, паведамляе Telegraph.
Экс-міністр замежных спраў Джэймс Клеверлі змяніў Суэлу Брэйверман на пасадзе міністра ўнутраных спраў пасля яе адстаўкі.
Кэмеран адсутнічаў ва ўрадзе больш за сем гадоў. Ён кіраваў урадам Брытаніі шэсць гадоў (2010-2016) і падаў у адстаўку пасля «Брэксіту».