Віктар Хрэнін узяў удзел у выставе Dubai Airshow 2023

Міністр абароны Беларусі знаходзіцца ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах з рабочым візітам.

13.11.2023 / 15:28

Фота: Мінабароны Беларусі

Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін узяў удзел у працы выставы «Dubai Airshow 2023», што праходзіць у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

Таксама адбыліся перамовы Віктара Хрэніна і дзяржаўнага міністра па справах абароны ААЭ Махамеда бін Ахмеда Аль Бавардзі.

У ходзе сустрэчы бакі падпісалі пагадненне аб ваенным супрацоўніцтве, паведамляе Мінабароны Беларусі.

Nashaniva.com