«Беларуськалій» хоча адсудзіць у Літвы мільярд даляраў за забарону перавозкі калійных угнаенняў

Як паведамляе тэлеканал tv3, «Беларуськалій» пачаў інвестыцыйны арбітражны працэс супраць Літвы і патрабуе кампенсацыі страт на суму каля 1 млрд еўра без уліку працэнтаў і судовых выдаткаў, звярнуў увагу праект «Мотолько Помогі».

13.11.2023 / 21:49

У Мінтрансе Літвы журналістам пацвердзілі, што працэс пачаўся, але ад далейшых каментароў устрымаліся.

«Так, пацвярджаем. Каб не нашкодзіць хадзе працэсу і пазіцыі Літоўскай Рэспублікі, мы не можам на гэтым этапе даваць якія-небудзь далейшыя каментары», — паведамілі ў ведамстве.

«Беларуськалій» лічыць, што Літва, прызнаўшы несапраўднай дамову на перавозку грузаў паміж Lietuvos geležinkėliai («Літоўскай чыгункай») і «Беларуськаліем», што пацягнула забарону на перавозку грузаў праз Літву і ў Клайпедскі порт, тым самым парушыла дамову ад 1999 года аб абароне інвестыцый і нанесла кампаніі шкоду.

Літоўскі ўрад прыняў рашэнне разарваць кантракт па перавозцы калійных угнаенняў з «Беларуськаліем» у пачатку 2022 года. Рашэнне ўступіла ў сілу 1 лютага 2022-га.

Чытайце таксама:

Алейнік: Турцыя гатова садзейнічаць зняццю санкцый супраць беларускіх калійных угнаенняў

Сусветныя цэны на калійныя ўгнаенні вярнуліся на перадваенны ўзровень

Беларусь і Іран уклалі дамову на пастаўкі калійных угнаенняў

Nashaniva.com