Аўтарскі варыянт самай знакамітай карціны Шагала прадалі за 15,6 мільёна даляраў
На аўкцыёне Sotheby's Modern Evening Auction, які адбыўся 13 лістапада ў Нью-Ёрку, прадалі варыянт карціны Марка Шагала «Над горадам» (1914-1918), які ён напісаў у 1924 годзе.
14.11.2023 / 08:29
Аўтарскі варыянт карціны «Над горадам», зроблены ў 1924 годзе. Фота: Sotheby’s
Палатно з прыватнай японскай калекцыі, назва якога на французскай гучыць як Au-dessus de la ville, разлічвалі рэалізаваць за суму ў дыяпазоне ад 12 да 18 мільёнаў даляраў.
За працу мастака з Віцебска дастаткова доўга змагаліся два патэнцыйныя пакупнікі, з якімі іх прадстаўнікі ў зале кансультаваліся напрацягу таргоў па тэлефоне.
У выніку аўкцыяніст ударыў малатком і абвясціў аб продажы шэдэўра за 13,3 млн даляраў. Улічваючы ўсе дадатковыя плацяжы, гэта выявілася ў выніковай суме 15 616 200 даляраў, піша сайт «Беларусь і свет».
Арыгінал самай знакамітай карціны Марка Шагала «Над горадам», напісаны ў 1918 годзе, знаходзіцца ў Траццякоўскай галерэі ў Маскве. Яго памер 194 на 141 см. Яна ацэньваецца ў 160 мільёнаў даляраў. Пасля Шагал зрабіў аўтарскую копію ў 1924 годзе, памер якой 91 на 67 см і які адрозніваецца ад арыгіналу.
Гэта арыгінал самай знакамітай карціны Марка Шагала. Напісана яна ў 1918 годзе і знаходзіцца ў Траццякоўскай галерэі ў Маскве. Фота: artchive.ru
Чытайце таксама:
Ці ёсць у віцебскага музея шанцы набыць карціну Марка Шагала?
Зноў прадаюць карціны Шагала, сярод іх і самая вядомая
Карціну Пабла Пікаса прадалі за 139 мільёнаў даляраў
На аўкцыёне прададуць гадзіннік жыхара Віцебска, які плыў на «Тытаніку»