У Экватарыяльную Гвінею адправілася маштабная афіцыйная дэлегацыя
Узначальвае дэлегацыю міністр замежных спраў Сяргей Алейнік.
14.11.2023 / 10:46
Фота: МЗС
Маштабная беларуская дэлегацыя ў складзе міністра замежных спраў Сяргея Алейніка, міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргея Барташа, міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, намеснікаў міністраў прамысловасці, адукацыі, старшыняў Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, дзяржаўных канцэрнаў, прадстаўнікоў кіраўніцтва Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, вышэйшых навучальных устаноў, дзелавых і фінансавых колаў прыбыла ў Экватарыяльную Гвінею і пачала сваю працу ў горадзе Малаба.
Запланаваны галіновыя перамовы, узгадненне дакументаў двухбаковага супрацоўніцтва і шэраг іншых практычных мерапрыемстваў, паведамляе МЗС у сваім фэйсбуку.
Парадак дня пачнецца з двухбаковай сустрэчы міністраў замежных спраў дзвюх краін Сяргея Алейніка і міністра замежных спраў, міжнароднага супрацоўніцтва і дыяспары Сімяона Аёна Эсуна Анге і працягнецца пашыраным пасяджэннем з удзелам усіх членаў беларускай дэлегацыі і іх калег з Экватарыяльнай Гвінеі, дадае МЗС.
Чытайце таксама:
У Беларусь прыляцеў прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі — рэкардсмен па ўтрыманні ўлады ў сучасным свеце
Прэзідэнт Экватарыяльнай Гвінеі пабачыў у беларусах братні народ