БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Пад Добрушам лось, які выбег на дарогу, стаў прычынай смяротнай аварыі

14.11.2023 / 12:36

Nashaniva.com

Смяротнае ДТЗ адбылося ўчора, прыкладна ў 15.10. 

86-гадовы мужчына са сваімі спадарожнікамі ехаў па дарозе М-10 у бок Добруша. Раптам на дарогу выбег лось.

Кіроўца і пасажыры на заднім сядзенні не пацярпелі.

А вось мужчына, які ехаў на пярэднім пасажырскім сядзенні, загінуў. Жывёла, дарэчы, таксама была смяротна траўмаваная, паведамляе абласная міліцыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула