У арміі распрацавалі новую форму, яе ўжо выпрабоўваюць

Міністэрства абароны аддала Лукашэнку на ўзгадненне праект вайсковай формы адзення. Новыя мадэлі ўжо носяць у арміі, каб зразумець, што змяніць.

14.11.2023 / 13:06

Плануецца да выпуску кашуля, флісавая куртка, кашнэ для баявой формы адзення. Усе гэтыя прадметы збіраюцца ўключыць у нормы забеспячэння для розных катэгорый вайскоўцаў.

Як паведаміў журналістам начальнік рэчавага ўпраўлення Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь палкоўнік Аляксей Кавалёў, распрацаваны мадэлі і фасоны таксама жаночай вайсковай формы.

У войскі выдадзены першыя ўзоры, іх эксперыментальна носяць, каб выявіць недахопы мадэляў.

Nashaniva.com