Экс-палітзняволенай працягнулі прэвентыўны нагляд на два гады

Ірыну Паляніну з Паставаў 8 лістапада выклікалі ў РАУС, пасля чаго на волю яна так і не выйшла. 13 лістапада суддзя Наталля Жукава разглядзела яе справу аб падаўжэнні прэвентыўнага нагляду. Вынікам стала працягненне яго на два гады, прычым жанчыну ўвесь гэты час утрымлівалі ў ізалятары, піша «Вясна».

14.11.2023 / 14:50

Ірына — жыхарка Паставаў, якую асудзілі да двух гадоў калоніі. Яе абвінавацілі ў тым, што ў снежні 2020 года жанчына размясціла абразлівы каментар у сацыяльнай сетцы пад фотаздымкам начальніка Пастаўскага РАУС, а таксама захоўвала дома патроны ад малакалібернай вінтоўкі. Па словах Ірыны, патроны засталіся ад бацькі.

Тэрмін Паляніна адбывала ў жаночай калоніі № 24 і ў мінулым лістападзе выйшла на волю.

Чытайце таксама:

Палітвязень-журналіст Яўген Меркіс шые ў калоніі абутак

«Пазнаёміліся па перапісцы, да роспісу ні разу не бачыліся». Як муж палітзняволенай сам апынуўся за кратамі 

Маці дваіх дзяцей асудзілі ў Гомелі па шэрагу пратэсных артыкулаў

Nashaniva.com