У Хаціка нарэшце з'явіўся дом, але часовы

Японскі мастак Tatsu Nishino зрабіў часовую інсталяцыю ў выглядзе жылога пакоя вакол помніка знакамітаму сабаку. 

14.11.2023 / 16:15

Кампазіцыя ўсталяваная на чыгуначнай станцыі Сібуя, дзе верны акіта-іну шмат гадоў чакаў свайго гаспадара.

Ідэя зрабіць інсталяцыю ў мастака з'явілася яшчэ 10 гадоў таму, а на яе рэалізацыю ён патраціў паўтара года. Праект прымеркаваны да 100-ай гадавіны з дня нараджэння Хаціка.

Мастак таксама заявіў, што не плануе спыняцца на гэтым праекце. У будучыні ён хоча стварыць інсталяцыю, якая будзе называцца «Гатэль Хаціка».

Nashaniva.com