Беларускі барбер збірае мільёны праглядаў у тыктоку. Чым ён прываблівае?

Барбер з Бабруйска стрыжэ дзяцей. Яго ролікі паўсядзённых працоўных сітуацый ў тыктоку збіраюць мільёны праглядаў.

14.11.2023 / 18:21

Усім бацькам вядома, як цяжка падстрыгчы дзіця. Колькі слёз выклікае гэтая працэдура ў малечы. Стрыжка такіх кліентаў стрэс не толькі для дзіцяці, але і для бацькоў. А вось барбер з Бабруйска Уладзіслаў Якушын (barber_vladizl) лічыць, што «дзеткі чэсныя, з дзеткамі кайфова».

Паглядзіце, як ён «загаворвае» хлопчыка, які (як падлічылі гледачы) 82 разы на розныя прапановы і пытанні адказвае «не», 9 разоў «так» і 1 раз «не хачу». Гэта відэа набрала 16,5 мільёна праглядаў.

@barber_vladizl #рек #стрижка #дети ♬ оригинальный звук - Barber_vladizl

Можна толькі пазайздросціць вытрымцы барбера і яго здольнасці знайсці тэмы для размоваў з такімі кліентамі, як на гэтым відэа, якое прагледзелі больш за 10 мільёнаў разоў.

@barber_vladizl Будет больно? #рек #стрижка #дети ♬ оригинальный звук - Barber_vladizl

Адзін з ролікаў барбера суправаджаецца надпісам «Калі працаваў следчым, але звольніўся і стаў барберам».

@barber_vladizl Занимайтесь любимым делом! #барбер #следователь #рек #беларусь #бобруйск ♬ оригинальный звук - Андрей Нелень

Чытайце яшчэ:

Малады лагапед паказала свой заробак. Не ўсе паспачувалі: Мілыя, ведалі, куды ідзём

Surprise Surprise. Хто такая Сіла Блэк з тыкток-мемаў

«Усё добра, быў званок з вышэйстаячых органаў». Чавуская тыктокерка ў барацьбе з мясцовымі ўладамі дасягае поспехаў

Nashaniva.com