З 1 студзеня мінімальны заробак у Латвіі складзе 700 еўра

Мінімальны заробак у краіне атрымлівае 11,4% работнікаў з дзяржсектара і 17,7% работнікаў з прыватнага сектара.

15.11.2023 / 09:18

З 1 студзеня мінімальны заробак у Латвіі павысіцца з 620 да 700 еўра. Гэта прадугледжвае прынятая ўрадам 14 лістапада папраўка, піша Delfi.lv.

Па даных Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення, у 2022 годзе мінімальны заробак атрымлівалі ў прыватным сектары 94 190 работнікаў, або 17,7%, а ў дзяржаўным сектары — 26 032 работніка, або 11,4%.

У другім квартале 2023 года ў Латвіі працавала 887 600 чалавек, або 64,4% насельніцтва ва ўзросце ад 15 да 74 гадоў.

У Беларусі мінімальны заробак у 2023 годзе складае 554 рублі (калі лічыць па сённяшнім курсе, то гэта 163 еўра). З 1 студзеня 2024 года ён будзе роўны 626 рублям (па сённяшнім курсе гэта 181 еўра).

Чытайце таксама:

«У месяц — больш за 2 тысячы еўра». Дальнабойніца з Мінска расказала, як можна зарабіць такія грошы, пра сямейны тандэм і прыгоды ў Еўропе

У Беларусі павялічылася гадавая інфляцыя

Як працуе і колькі зарабляе беларуская доктарка ў Чэхіі

Nashaniva.com