Ідзе збор грошай вяртанне на радзіму цела загінулага ў Рызе Вадзіма Кавалёва

14 верасня Вадзіма знайшлі мёртвым у адным з паркаў Рыгі. 

15.11.2023 / 09:52

51-гадовы жыхар Віцебска Вадзім Кавалёў быў асуджаны па артыкуле 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) на два гады «хатняй хіміі». Таксама ён быў унесены ў спіс грамадзян, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Пасля гэтага напрыканцы 2022 года Вадзім з'ехаў у Латвію, дзе атрымаў статус уцекача. Там ён займаўся аднаўленнем пасведчання кіроўцы, каб працягнуць працаваць дальнабойнікам.

14 верасня Вадзіма знайшлі мёртвым у адным з паркаў Рыгі. 

У маці і брата памерлага не было сродкаў, каб прывезці цела на радзіму.

Грошы збіраюць, бо фірма, якая займалася перавозкай і пахаваннем, зрабіла гэта авансам, і грошы трэба заплаціць.

Сума збору:

€2500

Такую суму запытала агенцтва, якое займаецца афармленнем дакументаў і перавозкай цела ў Рэспубліку Беларусь. «Байсол мае ўсе пацвярджальныя дакументы.

Падтрымаць праз «Байсол»

Чытайце таксама:

У Латвіі памёр экс-палітвязень Вадзім Кавалёў. Яго цела два месяцы ляжыць у моргу

«За два дні да таго званіў брату». Што здарылася з палітвязнем, якога знайшлі мёртвым у Рызе

За суткі беларусы сабралі 5000 еўра для Аліны Нагорнай і Ігара Случака

Nashaniva.com