У ноч на панядзелак могуць не працаваць карткі некалькіх банкаў

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр інфармуе пра тое, што 20 лістапада будзе праводзіць тэхналагічныя работы на сеткавым абсталяванні цэнтра.

15.11.2023 / 16:24

Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»

З трэцяй гадзіны ночы да шостай раніцы магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў.

Партнёрамі Банкаўскага працэсінгавага цэнтра з'яўляюцца наступныя беларускія банкі: Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Парытэтбанк, Банк «Рашэнне», БТА Банк, Цэптэр Банк і БСБ Банк.

Nashaniva.com