Ізраільскі дыпламат запусціў культурніцкі ютуб-праект, у якім цудоўна гаворыць па-беларуску
Часовы павераны Ізраіля ў Беларусі Цві Міркін і пісьменнік Павал Касцюкевіч запусцілі cумесны праект гутарак пра ізраільскую культуру і іўрыцкую літаратуру на беларускай мове. Пры гэтым ізраільскі дыпламат зусім вольна ўвесь час гаворыць па-беларуску.
15.11.2023 / 18:55
Скрыншот з відэа
У праекце «Гутаркі ля швейнай машыны» часовы павераны Ізраіля ў Беларусі, гісторык, перакладчык, дыпламат Цві Міркін і беларускі пісьменнік і перакладчык іўрыцкай літаратуры Павал Касцюкевіч размаўляюць пра Ізраіль. А таксама абмяркоўваць культурны кантэкст і творчую атмасферу гэтай далёкай, але насамрэч блізкай для беларусаў краіны.
З першай гутаркі можна даведацца пра адраджэнне мовы іўрыт у Ізраілі і тое, як так сталася, што нібыта памерлая дзве тысячы гадоў назад мова зноў стала гутарковай.
Чытайце таксама:
У Валожынскім раёне адкрылі памятны знак прэзідэнту Ізраіля Шымону Перэсу