У Еўропе з'явяцца штучныя дрэвы, якія ўмеюць вырабляць электрычнасць

Французская кампанія New World Wind распрацавала мікраветраныя турбіны Aeroleaf. Канструкцыя нагадвае дрэва, але замест лісця мае невялікія ветрагенератары. Кампанія прапануе два варыянты дрэваў: з сонечнымі панэлямі і без. Па разліках, адно такое дрэва будзе эканоміць 864 кг вугалю ў год.

15.11.2023 / 23:06

Тэхналогія Aeroleaf павінна дапамагчы Еўрапейскаму саюзу дасягнуць вугляроднай нейтральнасці. Турбіны здольныя вырабляць электраэнергію бесперапынна цягам дня, а залішнюю энергію можна захоўваць у акумулятарах. 

Вытворца абяцае, што турбіны будуць працаваць бясшумна і не будуць наносіць шкоды птушкам, як буйныя ветрагенератары.

Чытайце таксама:

У Брэсце пачалі назіраць моцнае святло з боку Польшчы. Стала вядома, што гэта такое 

Аптовая цана электраэнергіі ў Нідэрландах дасягнула адмоўных значэнняў. Гэта ўсё з-за працы ветракоў

Цэны на газ у Еўропе могуць стаць адмоўнымі гэтым летам

Nashaniva.com