Аварыя на плошчы Бангалор ліквідаваная
Цеплазабеспячэнне ў 10 адміністрацыйных будынках адноўлена, паведаміла ў сваім тэлеграм-канале Мінскэнерга.
16.11.2023 / 09:07
Паведамляецца, што ў выніку пашкоджання трубаправода ў раёне плошчы Бангалор спажыўцы жылога фонду не пацярпелі.
Адключэнне ад цеплазабеспячэння адбылося толькі каля 10 адміністрацыйных будынкаў.
Учора а 20:00 на пашкоджаным участку цепласеткі былі скончаныя зварачныя працы, а ўжо а 21:00 участак трубаправода сеткі ўключаны ў працу і цеплазабеспячэнне спажыўцоў цалкам адноўлена.
Учора падчас будаўнічых прац падчас убіцця паляў быў пашкоджаны трубаправод з гарачай вадой дыяметрам 400 мм. У выніку біў гейзер вышынёй некалькі метраў.