Заснавальніка «Рускага добраахвотніцкага корпуса» завочна асудзілі на пажыццёвае зняволенне

Дзяніса Капусціна асудзілі адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса.

16.11.2023 / 14:38

Дзяніс Капусцін. Фота: Wikimedia Commons

Другі заходні акруговы вайсковы суд завочна прысудзіў да пажыццёвага тэрміна Дзяніса Капусціна — заснавальніка «Рускага добраахвотніцкага корпуса», які ваюе ў складзе УСУ, піша «Медыязона».

Працэс ішоў у закрытым рэжыме, а пра яго пачатак журналісты даведаліся выпадкова. На абвяшчэнне прысуду Капусціну, якое мелася праходзіць адкрыта, не запусцілі журналістаў.

Дзяніса Капусціна абвінавачвалі па пяці артыкулах КК Расійскай Федэрацыі:

У красавіку Басманны раённы суд Масквы завочна арыштаваў яго па справе аб рэйдзе дыверсантаў у Бранскай вобласці 2 сакавіка, адказнасць за які ўзяў на сябе РДК.

Праз чатыры дні пасля рэйду, 6 сакавіка, ФСБ адчыталася аб прадухіленні замаху на прадпрымальніка, уладальніка прапагандысцкага тэлеканала «Царград» Канстанціна Малафеева. Ведамства сцвярджала, што пад яго машынай знайшлі «самаробнае выбуховае прыстасаванне», закладку якога арганізаваў Капусцін.

Nashaniva.com