Васіль Палякоў не выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

Сёння закончыўся тэрмін адміністрацыйнага арышту ў гомельскага грамадскага актывіста Васілія Палякова, які быў затрыманы 1 лістапада. Аднак на свабоду яго не выпусцілі.

16.11.2023 / 15:16

Васіль Палякоў. Фота: «Гомельская вясна»

3 лістапада суд прызначыў яму 15 сутак арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Арышт Васіль Палякоў адбываў у ізалятары часовага ўтрымання ў Гомелі.

Сёння яго даставілі ў РАУС, а адтуль зноў адправілі ў ІЧУ. Гэта азначае, што яго зноў затрымалі альбо па іншай адміністрацыйнай справе, альбо па крымінальнай, піша «Гомельская вясна».

Nashaniva.com