Мужнасць. Марыну Золатаву намінавалі на прэмію «Рэпарцёраў без межаў»
У канцы лістапада 31-ы раз адбудзецца цырымонія ўзнагароджання прэміяй «Рэпарцёраў без межаў» (RSF) за свабоду прэсы. Адна з намінантак — галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава, якая адбывае 12 гадоў няволі. Яе вылучылі ў катэгорыі «Мужнасць».
16.11.2023 / 15:27
Гендырэктар Tut.by Людміла Чэкіна і Марына Золатава падчас вынясення прысуду. Фота: Tochka.by
Цырымонія адбудзецца 28 лістапада ў Бруселі. Сёлета на прэмію вылучаны 21 намінант з 18 краінаў. У тым ліку 13 рэпарцёраў, 5 фотакарэспандэнтаў, два СМІ і адна асацыяцыя журналістаў, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў;
Галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава, асуджаная на 12 гадоў зняволення, вылучана на прэмію ў намінацыі «Мужнасць». Апроч яе ў гэтай катэгорыі — журналісты з Гаіці, Пакістана, Егіпта і Ірана.
Беларускую журналістку «Рэпарцёры без межаў» называюць сімвалічнай фігурай, якая заўсёды абараняла незалежнасць свайго СМІ і медыя ў цэлым, нягледзячы на неаднаразовы пераслед.
RSF цытуе Марыну Золатаву: «Вінаваціць СМІ ва ўсіх праблемах — гэта ўсе роўна, што крыўдзіцца на люстэрка», — напісала яна за дзень да вынясення прысуду.
Чытайце таксама:
У Парыжы на ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Марыны Золатавай выклікалі паліцыю
Святлана Ціханоўская — Марыне Золатавай: Ты пераможаш і ў гэтым марафоне!