Паглядзіце, якія шэдэўры з цукровай ваты стварае кандытарская ў Каліфорніі

Дэсертная крама Polar Playground стала віруснай, дзякуючы сваім крэатыўным персанажам з цукровай ваты.

16.11.2023 / 16:24

У асноўным гэта — героі мульцікаў ці анімэ, якія ствараюцца ўручную з неймавернай колькасцю дэталяў.

Крама працуе з чацвярга па нядзелю, і да яе заўсёды стаіць чарга. Каштуе такі дэсерт 20 даляраў.

Nashaniva.com