Уладзіміра Арлова ўзнагародзілі прэміяй маршалка Падляскага ваяводства

Прэмія была ўручана за дасягненні ў галіне прозы і паэзіі.

16.11.2023 / 16:38

Уладзімір Арлоў. Фота: «Наша Ніва»

Адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімір Арлоў узнагароджаны штогадовай прэміяй маршалка Падляскага ваяводства за дасягненні ў галіне мастацкай творчасці ды пашырэння культуры. Прэмія ўручана за дасягненні ў галіне прозы і паэзіі, паведамляе сайт Kamunikat.org.

Рашэнне аб прызнанні сёлетніх узнагародаў было прынятае на паседжанні праўлення Падляшскага ваяводства 15 лістапада.

«Гэтыя ўзнагароды — прызнанне падляшскай мясцовай улады, наш спосаб ушанавання і падзякі тым творцам, якія спрыяюць развіццю і ахове культуры нашага краю», — сказаў маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі.

Уладзімер Арлоў — адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў. Гісторык, аўтар некалькіх дзясяткаў кніг мастацкай і дакументальнай прозы, вершаў і эсэістыкі.

За апошнія два гады фонд Kamunikat.org выдаў у Беластоку больш за 10 яго кніг Уладзіміра Арлова. З прэзентацыяй гэтых кніг аўтар наведаў амаль 20 гарадоў у Польшчы, Нямеччыне, Італіі і Літве.

Чытайце таксама:

Выйшла з друку кніга Сяргея Харэўскага пра Мінск у мастацтве

«Прапаганда называла мяне этнічным палякам — а я беларус». Заснавальнік інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» пра яе гісторыю, нападкі рэжыму і нечаканыя кнігі ў топе спамповак

У серыі «Паэты планеты» выйшлі вершы Андрэя Хадановіча

Nashaniva.com