Беларусам на наступным тыдні прапануюць прайсці бясплатную праверку на антыцелы да кавіду, адру і гепатыту
Абследаванне будзе праводзіцца з 20 да 24 лістапада ў мэтах ацэнкі імунітэту на наяўнасць антыцел да адру, краснухі, паратыту, вірусных гепатытаў. Даследаванне праводзяць сумесна Мінздароўя і Расспажыўнагляд Расіі.
17.11.2023 / 07:37
Ілюстрацыйнае фота «Наша Ніва»
Усе ахвотныя ўзяць удзел у тэсціраванні могуць зарэгістравацца і прайсці анкетаванне на сайце.
Запіс на тэсціраванне будзе ажыццяўляцца толькі ў электронным выглядзе.
Пры наведванні пункта ўзяцця крыві трэба ўзяць з сабой дакумент са звесткамі аб прышчэпках пры яго наяўнасці (напрыклад, выпіску з медыцынскай карты паліклінікі, прышчэпачны сертыфікат і г. д.).
Е-mail для даведак: rcheph_info@mail.ru.
Даведачную інфармацыю можна ўдакладніць, патэлефанаваўшы на «гарачыя» тэлефонныя лініі:
Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя: тэл. 80291568565 (працоўны час 9:00-17:00),
Брэсцкі абласны ЦГЭіГЗ: тэл. 80162532169 (працоўны час 8:00-16:42) альбо тэл. 80162532379 (працоўны час 8:00-16:12),
Віцебскі абласны ЦГЭіГЗ: тэл. 80212616083, 80212616088, 80212616218 (працоўны час 9:00-16:00),
Гомельскі абласны ЦГЭіГЗ: тэл. 8(0232)507448 (працоўны час 9:00-15:00)
Гродзенскі абласны ЦГЭіГЗ: тэл. 80152690652 або 20152690358 (працоўны час 8:30-17:00),
Мінскі абласны ЦГЭіГЗ: тэл. 80172636094 або 80175178421 (працоўны час 8:45-17:00)
Магілёўскі абласны ЦГЭіГЗ: тэл. 80222623407 (працоўны час 8:00-16:00),
Мінскі гарадскі ЦГЭ: тэл. 80172525414, 80173004677 або 80173787025 (працоўны час 8:30-16:40)