Два палякі пераплылі на маторцы Буг — Памежны камітэт

Уначы 16 лістапада ў Брэсцкім раёне памежнікі выявілі двух грамадзян Польшчы. Яны незаконна перасеклі мяжу ў Беларусь на надзіманай лодцы з маторам. Мужчын затрымалі на беразе ракі Буг, паведаміў Памежны камітэт.

17.11.2023 / 14:26

Скрыншот відэа: Памежны камітэт

Паведамляецца, што яны пераплылі памежную раку «з мэтай кантрабанды»

Затрыманыя змешчаныя ў ІЧУ Брэсцкай пагрангрупы. 

Nashaniva.com