Зяленскі: Расія хоча пасеяць хаос ва Украіне і зрынуць прэзідэнта
Украінскі лідар апісаў план дэзынфармацыі, які для ўнутранага спажывання называюць «Майдан 3».
17.11.2023 / 15:15
Уладзімір Зяленскі. Фота: Olivier Matthys, Pool Photo via AP
Прэзідэнт Украіны заявіў, што Масква імкнецца пасеяць раскол ва ўкраінскім грамадстве, стварыць «хаос» унутры краіны і, урэшце, ліквідаваць прэзідэнта. Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў у размове з групай журналістаў у сваім офісе ў Кіеве ў чацвер, піша «Украінская праўда».
«Наша разведка мае інфармацыю, якая таксама паступіла ад нашых партнёраў», — сказаў ён.
Украінскі лідар апісаў план дэзынфармацыі, які для ўнутранага спажывання называюць «Майдан 3».
Гэта адсылка да акцый пратэсту ў цэнтры Кіева 2004 і 2013-2014 гадоў. Пасля Еўрамайдану-2014 былы прэзідэнт Віктар Януковіч збег у Расію.
«Майдан для іх (расіянаў) — гэта пераварот, таму аперацыя зразумелая».