Зяленскі паказаў украінскіх воінаў на левым беразе Херсоншчыны
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі апублікаваў у сваім тэлеграме фота ўкраінскіх абаронцаў, зробленыя на левым беразе Дняпра Херсонскай вобласці.
17.11.2023 / 16:17
«Левабярэжжа Херсоншчыны. Нашы ваяры. Дзякуй за вашу сілу, за рух наперад! Слава кожнаму і кожнай, хто вяртае Украіне свабоду і справядлівасць», — напісаў Уладзімір Зяленскі.