«Выкарыстанне паляўнічых у якасці магчымага снайперскага прыкрыцця». Шуневіч знайшоў у сваіх падначаленых новы патэнцыял
У Беларусі разглядаецца магчымасць прымянення навыкаў, экіпіроўкі, тэхнікі і зброі паляўнічых у інтарэсах тэрытарыяльнай абароны. Пра гэта ў эфіры тэлеканала АНТ заявіў старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Ігар Шуневіч.
19.11.2023 / 22:53
Ігар Шуневіч. Фота: ont.by
«Разглядаецца магчымасць прымянення нашых ведаў і навыкаў, у тым ліку і экіпіроўкі, і тэхнікі, зброі ў інтарэсах тэрытарыяльнай абароны. Не апалчэння, а менавіта тэрытарыяльнай абароны,
паколькі гэта больш спецыялізаванае і вузка заточанае вайсковае фарміраванне са спецыфічнымі задачамі, напэўна, больш сур'ёзнымі магчымасцямі, чым народнае апалчэнне», — заявіў ён.
«І ў першую чаргу, вядома ж, у маім разуменні, якое адпавядае разуменню вайсковага кіраўніцтва дзяржавы, — гэта выкарыстанне паляўнічых у якасці магчымага снайперскага прыкрыцця.
Гэта таксама можа быць ахова аб'ектаў, адбіццё нападаў дыверсійна-разведвальных груп і г. д. Гэта шырокі спектр прымянення, зыходзячы з тых навыкаў, ведаў і ўменняў, якія ў нас ёсць, і падрыхтаванасці, безумоўна», — лічыць Шуневіч.
Паводле яго інфармацыі, на руках у насельніцтва Беларусі знаходзіцца каля 100 тысяч адзінак паляўнічай зброі.
Раней Шуневіч па выніках дакладу Лукашэнку казаў, што паляўнічыя маюць увайсці ў склад не тэрытарыяльнай абароны, а апалчэння, прытым са сваёй зброяй.
Чытайце таксама:
Найбольш паспяховы ў катэгорыі «алень». Якія паляўнічыя трафеі мае былы міністр Шуневіч і яго жонка?
«Гэта чалавек, які не баіцца крыві». Шуневіч распавёў, як збіраюцца выкарыстоўваць паляўнічых
«Колькасць мядзведзяў галапуе ў нашай краіне». Шуневіч прапанаваў шляхі вырашэння праблемы
Ігар Шуневіч вырашыў заснаваць арганізацыю жанчын-паляўнічых