У Кіеў на перамовы прыбыў кіраўнік Пентагона

Я толькі што прыехаў у Кіеў, каб сустрэцца з украінскімі лідарамі», — напісаў Лойд Осцін.

20.11.2023 / 10:36

Кіраўнік Пентагона Лойд Осцін прыбыў у Кіеў на перамовы з уладамі Украіны, аб чым паведаміў у Х.

«Я толькі што прыехаў у Кіеў, каб сустрэцца з украінскімі лідарамі. Я тут сёння, каб перадаць важнае пасланне: Злучаныя Штаты будуць працягваць падтрымліваць Украіну ў яе барацьбе за свабоду супраць расійскай агрэсіі, як зараз, так і ў будучыні», — напісаў ён. 

Nashaniva.com