Каляднае набажэнства ў Антвэрпене (Бельгія)

21.12.2009 / 15:41

У чацвер 24 снежня а 21 гадзіне ў Беларускай Царкве будзе адпраўлена ўрачыстая Вячэрня з Боскай Літургіяй Святога Васіля Вялікага.

Пасля Літургіі адбудзецца святочная братэрская трапеза, якая азначыць сабой завяршэнне Каляднага саракадзённага паста.

У сам Калядны дзень 25 снежня а 10.30 раніцы ў царкве адбудзецца калядная Святая Імша ў лацінскім абрадзе.

Царква знаходзіцца ў Антвэрпене па адрасе:

Heilige‑Hartkerk
Lange Beeldekensstraat 22
B‑2060 Antwerpen