Фінляндыя можа закрыць усе пункты пропуску на мяжы з Расіяй
Урад прэм'ер-міністра Петэры Орпа можа прыняць пастанову ў панядзелак аб закрыцці пунктаў пропуску праз сухапутную мяжу з Расіяй або ў ноч на сераду, або ў сераду, піша фінскае выданне Iltalehti.
20.11.2023 / 13:35
Як толькі ўрад на сваім пасяджэнні прымае рашэнне аб закрыцці мяжы, памежныя пасты закрыюцца праз 24 гадзіны.
У мінулы чацвер Фінляндыя прыняла рашэнне закрыць памежныя пераходы Ваалімаа, Нуйямаа, Іматра і Ніірала. Яны былі закрытыя для любога руху з суботы.
Адкрытымі пакуль застаюцца чатыры памежныя пункты.
Чырвоным пазначаныя закрытыя пераходы, зялёным — адкрытыя.