У Баранавічах асудзілі жанчыну, якая «абразіла» Лукашэнку і абвінаваціла яго ў забойстве

У судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч вынесены прысуд індывідуальнай прадпрымальніцы Вользе Казлоўскай, абвінавачанай у абразе Аляксандра Лукашэнкі, спалучанай з абвінавачаннем у асабліва цяжкім злачынстве паводле ч. 2 арт 368 Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

20.11.2023 / 18:35

Напачатку жанчыне выставілі абвінавачанне па трох складах злачынства:

Па матэрыялах абвінавачання, пасля прагляду фотавыявы, размешчанай у публічным доступе ў «Аднакласніках» з замацаваным тэкстам, дзе «ў непрыстойнай форме быў зняважаны гонар і годнасць асобы Лукашэнкі і змешчана абвінавачванне яго ў здзяйсненні асабліва цяжкага злачынства (забойства)», Казлоўская размясціла фотавыяву на сваёй старонцы ў гэтай жа сацыяльнай сетцы, адкрытай для вольнага прагляду і капіявання неабмежаванаму колу чытачоў.

У судзе Вольга паведаміла, што накіравала ліст Аляксандру Лукашэнку, у якім прынесла яму свае прабачэнні.

Суд, які адбыўся яшчэ 23 жніўня 2023 года, абвінаваціў жанчыну толькі па ч. 2 арт. 368 КК і прызначыў жанчыне пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін шэсць месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаваны у даход дзяржавы.

Справу разглядала суддзя Іна Паўлоўская.

Чытайце таксама:

Палітвязні Юрый Лагуцін і Аляксандр Фралоў выйшлі на волю

Палітзняволены Павел Вінаградаў паўгода прасядзеў у ШІЗА

Праваабаронцу Уладзіміра Целепуна адпусцілі з ІЧУ

Nashaniva.com