У цэнтры Мінска закрыўся пяцізоркавы гатэль
Мінскі гатэль Crowne Plaza на Кірава, 13 закрыты з 20 лістапада, з'явілася інфармацыя ў яго інстаграме. Прычыны закрыцця не паведамляюцца.
20.11.2023 / 20:09
Фота: ihg.com
«Тэрміны аднаўлення працы гатэля на гэты момант невядомыя», — гаворыцца на сайце ўстановы.
Гатэль працаваў у Мінску з 2008 года. Ім кіравала кампанія «Мінск Прынцэс Гатэль», падкантрольная турэцкаму холдынгу «Ірада». Гэтая ж кампанія павінна была ператварыць былы будынак паліграфкамбіната імя Якуба Коласа ў цэнтры Мінска ў яшчэ адзін пяцізоркавы гатэль на 250 нумароў, аднак гэты план не рэалізаваўся, і цяпер на тым месцы робяць шматфункцыянальны комплекс.
Чытайце таксама:
У мінскіх гатэлях на навагоднія святы ўжо зарэзервавалі пераважную большасць нумароў
Як выглядае нумар беларускай гасцініцы за 7 рублёў на суткі
У топ-5 гарадоў, у якія расіяне збіраюцца выпраўляцца на Новы год, тры беларускія