У Мінску п'яная маці з дзіцем у салоне ўрэзалася ў міліцэйскае аўто
Здарэнне адбылося апоўдні ў панядзелак на праспекце Дзяржынскага.
21.11.2023 / 11:05
Фота: ДАІ Мінска
35-гадовая жанчына на «Нісане» сутыкнулася з патрульным аўтамабілем міліцыі, які спыніўся на забараняльны сігнал святлафора.
Інспектары ДПС, якія прыбылі на месца інцыдэнту, западозрылі, што віноўніца ДТЗ знаходзіцца ў стане ап'янення. Пры правядзенні агляду ў яе арганізме выяўлена 2,07 праміле алкаголю.
У машыне знаходзіўся яе 9-гадовы сын. Хлопчыка хуткая павезла ў бальніцу для абследавання, паведамляе ДАІ.
Чытайце таксама:
Ва Уруччы 13-гадовы хлопчык на ровары трапіў пад колы легкавіка
З пачатку 2022 года ў Мінску зарэгістравана 32 ДТЗ з удзелам трамваяў
У Нясвіжы дзевяцігадовы хлопчык завёў аўто, машына прыціснула маці