Інстаграм-старонку Маргарыты Ляўчук прызналі экстрэмісцкай другі раз

У кастрычніку такое рашэнне прыняў суд Маладзечанскага раёна, 16 лістапада прадубляваў суд Мазырскага раёна.

21.11.2023 / 16:01

Маргарыта Ляўчук. Фота: ОСЦ

Старонку опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук у Instagram ужо другі раз прызналі «экстрэмісцкай».

Прычым у другім выпадку пазначана, што «месцазнаходжанне акаўнта — Рэспубліка Літва», звярнулі ўвагу праваабаронцы.

Таксама спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў папоўнілі:

тэлеграм-канал «Мужыцкая праўда»;
інстаграм-старонка «politzek.mе»;

Старонка ў «Аднакласніках», Facebook «Это Минск, детка», тэлеграм-бот «Это Минск, детка», а таксама электронная пошта thisminsk@protonmail.cоm.

Nashaniva.com