Катар заявіў пра фінальную стадыю перамоваў з ХАМАС па закладніках

Катар — пасярэднік, ён вядзе перамовы з палесцінскай групоўкай. Паводле ізраільскіх звестак, у палон да групоўкі трапілі блізу 240 чалавек.

21.11.2023 / 16:12

Акцыя салідарнасці з закладнікамі каля рымскага Капітолія. Фота: Andrew Medichini / AP 

Перамовы аб вызваленні ХАМАС часткі ізраільскіх закладнікаў блізкія да фінішу, паведаміў прадстаўнік міністэрства замежных спраў Катара Маджэд Аль-Ансары, паведамляе РБК са спасылкай на France 24.

«Мы знаходзімся на самай блізкай да дасягнення пагаднення кропцы», — сказаў ён і адзначыў, што перамовы дасягнул «крытычнай і фінальнай стадыі».

Раней у ХАМАС заявілі, што блізкія да Пагаднення аб перамір'і — мяркуецца, што гэта будзе адна з умоў угоды па вызваленні закладнікаў. Паводле ізраільскіх звестак, у палон да групоўкі трапілі блізу 240 чалавек. 

Крыніца ізраільскага Channel 12 з ліку высокапастаўленых чыноўнікаў краіны пацвердзіла, што бакі «вельмі блізкія да пагаднення». Паводле яго інфармацыі, яшчэ трэба вырашыць тэхнічныя праблемы, але могуць быць вызваленыя прынамсі 50 чалавек — жанчыны і дзеці, у далейшым колькасць вызваленых можа вырасці, калі меркаваны рэжым агню будзе падоўжаны.

Заходнія СМІ — Financial Times, Reuters, The Washington Post — пісалі, што ў рамках пагаднення закладнікі могуць быць адпушчаныя ў абмен на вызваленне палесцінскіх зняволеных з турмаў Ізраіля — таксама жанчын і дзяцей. Абмяркоўваецца перамір'е на тры-пяць дзён і прадастаўленне сектару Газа гуманітарнай дапамогі.

Чытайце таксама:

Аль-Арабія: ХАМАС адпусціць сто закладнікаў у абмен на вызваленне палесцінскіх жанчын і непаўналетніх з ліку зняволеных

Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада

У войску Ізраіля патлумачылі сэксізмам правал у адбіцці атакі ХАМАС: назіранні за Палесцінай у Ізраілі вядуць жанчыны

Nashaniva.com