Гандлёвы цэнтр у Вільні ўводзіць «ціхія гадзіны», каб дапамагчы людзям з аўтызмам

З 21 лістапада кожны аўторак з 10.00 да 11.30 у гандлёвым цэнтры Ozas будуць змяншаць узровень асвятлення і выключаць музыку. Гэта павінна дапамагаць людзям з аўтызмам і іншымі сэнсарнымі праблемамі супакоіцца і прыйсці ў сябе.

21.11.2023 / 19:34

Таксама на інфармацыйнай стойцы гандлёвага цэнтра можна будзе папрасіць знак сланечніка — так супрацоўнікі і наведвальнікі будуць разумець, што чалавеку можа спатрэбіцца дапамога або падтрымка.

Чытайце таксама:

Навагоднія дзіцячыя падарункі будуць прадаваць ад 8 да 87 рублёў

Выпадак у «Тытане»: чатырохгадовая дзяўчынка зашчаміла пальчык у пластыкавым крэсле

Сярэдні чэк у краме складае 22 рублі

Nashaniva.com