Сярэдні заробак у Польшчы перавысіў 1880 даляраў

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне апублікавала дадзеныя аб заробках і занятасці ў Польшчы ў кастрычніку.

22.11.2023 / 11:42

Фота: Kinga Krzeminska / Getty Images

Па звестках Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, сярэдні заробак у сектары прадпрыемстваў у кастрычніку склаў 7544,98 злотых (гэта б 1886 даляраў), гэта значыць на 12,8 працэнта вышэй, чым у аналагічны перыяд мінулага года, піша Польскае радыё.

Найбольшы рост датычыцца галіны здабычы карысных выкапняў.

Але гэта заробак «бруднымі», «чыстымі» заробак складзе прыкладна 5281 злоты, або 1320 даляраў.

Дадзеныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення таксама паказваюць, што ў кастрычніку занятасць у сектары прадпрыемстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізілася на 0,1 працэнта. У мінулым месяцы ў ім было амаль 6,5 мільёна штатных працоўных месцаў.

Дадзеныя датычацца прадпрыемстваў, дзе працуе больш за дзевяць чалавек.

У Беларусі ў верасні сярэдні заробак «бруднымі» склаў 1939 рублёў і 80 капеек. Гэта, калі лічыць па сярэднім курсе даляра за верасень (3,2565) 596 даляраў «бруднымі», і каля 512 даляраў «чыстымі». То-бок, у два з паловай разы менш, чым у Польшчы.

Чытайце таксама:

З 1 студзеня мінімальны заробак у Латвіі складзе 700 еўра

Малады лагапед паказала свой заробак. Не ўсе паспачувалі: Мілыя, ведалі, куды ідзём

Упершыню за паўтара года сярэдні заробак «бруднымі» ўпаў ніжэй за 600 даляраў

Nashaniva.com