ГУР Украіны, падобна, анансаваў новую атаку на Крымскі мост

У сераду 22 лістапада Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны апублікавала кадры з Крымскім мостам. У подпісе пад відэа ГУР назваў канструкцыю «лішняй».

22.11.2023 / 13:10

 «Крымскі восеньскі вецер і абсалютна лішняя канструкцыя. Далей будзе…» — шматзначна гаворыцца ў пасце ГУР.

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання войскаў РФ ва Украіну на Крымскім мосце адбыліся два выбухі — 8 кастрычніка 2022 года і 17 ліпеня 2023-га. Выбухі зладзіла Служба бяспекі Украіны.

З-за першага выбуху загінулі чатыры чалавекі, а адна з аўтамабільных частак моста часткова абрынулася. Неўзабаве ФСБ дала справаздачу аб затрыманні васьмі з 12 падазраваных па гэтай справе.

У выніку другога выбуху на мосце загінула сямейная пара, якая была ў адным з аўтамабіляў, а іх 14-гадовая дачка атрымала траўмы. Таксама пашкоджанні атрымала аўтамабільная частка моста.

Nashaniva.com