БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Экс-палітзняволеную з Паставаў арыштавалі на сем сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»

22.11.2023 / 14:36

Nashaniva.com

17 лістапада ў судзе Пастаўскага раёна над былой палітзняволенай з Паставаў Ірынай Палянінай адбыўся суд паводле арт. 19.11 КаАП.

Яе арыштавалі на 7 сутак за рэпосты з «Белсата», «Хартыі-97», «Nexta» і «Рэальнай Беларусі», піша «Медыязона».

Ірыну 8 лістапада выклікалі па позве ў мясцовы РАУС, пасля чаго на волю яна так і не выйшла. 13 лістапада ў судзе Пастаўскага раёна суддзя Наталля Жукава разглядзела справу былой палітзняволенай аб падаўжэнні прэвентыўнага нагляду. Вынікам стала працягненне яго на два гады.

Ірына — жыхарка Паставаў, якую асудзілі да двух гадоў калоніі. Тэрмін Паляніна адбывала ў жаночай калоніі № 24 і ў мінулым лістападзе выйшла на волю, нагадвае «Вясна».

Чытайце таксама:

Экс-палітзняволенай працягнулі прэвентыўны нагляд на два гады

71-гадоваму пенсіянеру з Баранавічаў далі хатнюю хімію за абразу Лукашэнку. Але ўзрост, на жаль, не заўсёды ратуе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула