Wildberries у «Вялікім камені» створыць самы буйны ў Беларусі лагістычны цэнтр
Дагавор куплі-продажу зямельнага ўчастка плошчай больш за 27 га падпісаны паміж Кампаніяй па развіцці індустрыяльнага парка і Wildberries падчас Беларускага інвестыцыйнага форума ў Маскве.
23.11.2023 / 12:39
Падпісанне дамовы паміж Кампаніяй па развіцці індустрыяльнага парка і Wildberries падчас Беларускага інвестыцыйнага форума ў Маскве. Фота: «Вялікі камень»
Угода па продажы зямельнага ўчастка такой плошчы ў прыватную ўласнасць зʼяўляецца найбуйнейшай у гісторыі індустрыяльнага парка «Вялікі камень» і Рэспублікі Беларусь за 2023 год, піша прэс-служба «Вялікага каменя».
Праект у сферы комплекснай лагістыкі мае на ўвазе стварэнне размеркавальнага цэнтра Wildberries з выкарыстаннем сучаснага тэхналагічнага абсталявання. Цэнтр агульнай плошчай больш за 120 000 м2, згодна з паведамленнем, будзе самым буйным лагістычным абʼектам Беларусі.
Праектам прадугледжваецца стварэнне каля 5-6 тысяч працоўных месцаў.
Wildberries — адна з найбуйнейшых лічбавых платформаў ЕАЭС, заснаваная ў 2004 годзе. Цяпер яна становіцца часткай індустрыяльнага парка, дзякуючы чаму «атрымае перавагі і магчымасці для развіцця свайго бізнесу ў Беларусі», піша прэс-служба «Вялікага каменя».