Лукашэнка пакрыўдзіўся на Арменію за дэмарш

Праблемныя пытанні, якія так ці інакш узнікаюць у АДКБ, як і ў любой іншай арганізацыі, трэба вырашаць за сталом перагавораў, а не рабіць дэмаршы без прычын. Аб гэтым заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні сесіі Савета АДКБ, піша БЕЛТА.

23.11.2023 / 15:41

«Мы таксама, не буду гэтага хаваць, абмяркоўвалі сітуацыю на Каўказе і некаторую незадаволенасць аднаго з членаў Савета калектыўнай бяспекі, — сказаў Лукашэнка, маючы на ўвазе сітуацыю з Арменіяй, прэм'ер-міністр якой адмовіўся прысутнічаць на саміце АДКБ у Мінску. — Мы прыйшлі да адзінай высновы, што праблемныя пытанні заўсёды былі і будуць. Калі мы іх маем намер вырашаць, то іх трэба вырашаць за сталом перагавораў, не рабіць дэмаршы без прычын, без пэўных прычын».

Nashaniva.com