У Дубліне праходзяць выступленні на антымігранцкай аснове
У Дубліне, сталіцы Ірландыі, пачаліся беспарадкі, выкліканыя тым, што ў цэнтры горада мужчына з нажом напаў на мінакоў, у тым ліку дзяцей. Паводле інфармацыі Бі-бі-сі, напад адбыўся учора каля 13:40 па мясцовым часе блізу адной са школ. У выніку нападу пацярпелі пяць чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Два чалавекі — пяцігадовая дзяўчынка і 30-гадовая жанчына — атрымалі сур'ёзныя раненні.
24.11.2023 / 07:35
Фота: Brian Lawless/PA Images via Getty Images
У паліцыі не лічаць, што тое, што адбылося, было тэрактам, матыў злачынства невядомы. Нападніка затрымалі мінакі. Ён таксама пацярпеў, яму аказваецца медыцынская дапамога.
Бліжэй да вечара ў Дубліне пачаліся беспарадкі, якія мелі вынікам сутыкненні дэманстрантаў з паліцыяй. Пратэстоўцы кідалі ў супрацоўнікаў праваахоўных органаў бутэлькі, запускалі феерверкі і кідалі фаеры. Акрамя таго, у сеціве распаўсюджваюцца кадры падпаленых паліцэйскага аўтамабіля, двухпавярховага аўтобуса і цягніка, паведамляецца і пра выпадкі марадзёрства.
Фота: Brian Lawless/PA Images via Getty Images
Сцвярджаецца, што пратэстоўцы скандавалі антымігранцкія лозунгі, паколькі цыркулюе інфармацыя, што нападнік — ураджэнец Алжыра. У той жа час у паліцыі адмовіліся каментаваць інфармацыю аб нацыянальнасці злачынца, а ўдзельнікаў беспарадкаў назвалі «групай вар'ятаў-хуліганаў, якія кіруюцца вельмі правай ідэалогіяй».
Чытайце таксама:
Свабода слова за межамі дыктатуры. Ці могуць беларусы крытыкаваць палітыку Захаду?
Фінляндыя з пятніцы закрые ўсе памежныя пункты на мяжы з Расіяй, апрача самага паўночнага