Беларусы сталі больш купляць ноўтбукаў

Кіраўнік падраздзялення Hewlett‑Packard: беларускі рынак ноўтбукаў займае лідзіруючыя пазіцыі ў СНД.

22.12.2009 / 14:03

Беларускі рынак ноўтбукаў імкліва развіваецца і займае лідзіруючыя пазіцыі сярод краін СНД. Пра гэта паведаміў кіраўнік падраздзялення персанальных камп’ютэрных сістэм кампаніі Hewlett‑Packard у краінах СНД Аляксей Анісімаў.

Паводле яго слоў, беларускі рынак — ёмісты і перспектыўны. Рост продажаў персанальных сістэм кампаніі ў 2009 годзе склаў 15,7 працэнта, а аб’ём выручкі вырас на 29 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. Прычым найбольшы рост прыпаў на мабільныя ўстройствы і, перш за ўсё, ноўтбукі. «Тое, што нават у крызісны год растуць аб’ёмы продажаў мабільных устройстваў, сведчыць на карысць беларускага рынку», — адзначыў кіраўнік падраздзялення.

Аляксей Анісімаў дадаў, што кампанія пачынае выходзіць на спажывецкі рынак ноўтбукаў. «Будзем накіроўваць намаганні на развіццё рознічнага сегмента ў Беларусі», — сказаў ён.‑