БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

У Барысаве ўратавалі маленькую слонку

24.11.2023 / 14:0

Nashaniva.com

Жыхар Барысава знайшоў на бульвары Камарова незвычайную птушку: яна не магла лётаць, а з дзюбы ішла кроў. Ён аднёс яе дадому, сагрэў і напаіў вадой, а потым патэлефанаваў у Барысаўскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Аказалася, што ён выратаваў маленькую слонку, паведамляе мясцовая газета «Адзінства».

Спецыялісты высветлілі, што птушка здаровая. Проста яна аказалася слабейшай за сваіх суродзічаў і не змагла даляцець да цёплых краёў.

Выратаваная слонка. Фота: edinstvo.by

Да канца тыдня птушка застанецца ў свайго выратавальніка, а затым яе адвязуць у Маладзечна, у цэнтр дапамогі птушкам і жывёлам «Пустальга». Там яе падгадуюць, а тады адпусцяць у прыроду.

Летам у Барысаўскім раёне таксама выратавалі маленькіх сычанят. Іх таксама падгадавалі і выпусцілі ў звыклае асяроддзе пражывання.

Чытайце таксама:

У Барысаўскім раёне людзі выратавалі трох чырванакніжных сычанят

Знайшлі жывёл, якія распранаюць партнёрак перад сэксам

На Гомельшчыне ў гняздзе застаўся зімаваць бусел. Ці варта з-за гэтага трывожыцца?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула