Баевікі ХАМАС вызвалілі 13 ізраільскіх закладнікаў і 12 рабочых з Тайланда

Першая група закладнікаў была перададзена супрацоўнікам Чырвонага Крыжа і неўзабаве перасячэ КПП Рафах на мяжы сектара Газа і Егіпта. Вызваленне закладнікаў будзе праходзіць у чатыры этапы. Яны вызначаны пагадненнем, якое раней заключылі бакі канфлікту.

24.11.2023 / 18:06

Сябры Міжнароднай жаночай сіянісцкай арганізацыі і «Маці Надзеі» трымаюць партрэты закладнікаў, якія ўтрымліваюцца баевікамі ХАМАС. Парыж, 24 лістапада 2023 года. Фота: Christophe Ena / AP

Акрамя ізраільскіх закладнікаў баевікі ХАМАС адпусцілі 12 рабочых з Тайланда, узятых у палон 7 кастрычніка. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Тайланда Сэтха Тхавісін. Вызваленне грамадзян Тайланда не з'яўляецца часткай угоды паміж Ізраілем і ХАМАС, заключанай пры пасярэдніцтве Катара, піша «Медуза».

22 лістапада ўлады Ізраіля і прадстаўнікі ХАМАС дамовіліся часова спыніць агонь і абмяняць 50 закладнікаў на 150 палесцінскіх зняволеных. Пагадненне аб спыненні агню набыло моц сёння а восьмай раніцы па Мінску.

Усяго ў закладніках можа знаходзіцца да 240 чалавек.

Чытайце таксама:

У сектары Газа ўступіла ў сілу пагадненне аб спыненні агню

Ізраіль і ХАМАС нарэшце абвясцілі пра часовае перамір'е — праз паўтара месяцы з пачатку вайны

Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада

Nashaniva.com